Беларуская Служба

Выведка Злучанага Каралеўства: Расія страціла ва Украіне каля 320 тысяч параненымі і забітымі, але дакладную лічбу не ведаюць нават у Крамлі

04.12.2023 16:17
Найміты групоўкі «Вагнера» страцілі, верагодна, каля 40 тысяч параненымі і 20 тысяч забітымі.
Танк УС Украіны падчас працы па расійскім акупантам Фота: PAP/Abaca/Ozge Elif Kizil/Anadolu

Брытанская разведка ацэньвае страты расійскіх войскаў у 320 тысяч параненымі і забітымі. Устанавіць дакладную лічбу пакуль немагчыма і, хутчэй за ўсё, з-за хлусні ў справаздачах нават Масква не валодае дакладнымі дадзенымі, – паведамляе Мінабароны Вялікабрытаніі.

Як адзначаецца ў штодзённай зводцы ведамства, з 24 лютага 2022 года па лістапад 2023 года афіцыйныя сілы Мінабароны Расіі страцілі, верагодна, ад 180 да 240 тысяч вайскоўцаў параненымі і каля 50 тысяч забітымі. Найміты групоўкі «Вагнера» страцілі, верагодна, каля 40 тысяч параненымі і 20 тысяч забітымі.

Такім чынам, у цэлым расійскі бок, верагодна, страціў каля 220-280 тыс. параненымі і каля 70 тыс. забітымі. Агульныя страты расійскіх акупантаў ацэньваюцца ў дыяпазоне ад 290 да 350 тысяч чалавек.

Паводле дадзеных брытанскай выведкі, сярэдняе значэнне дыяпазону ацэнак складае 320 тысяч агульных страт расійскіх акупантаў.

Аднак «нават у расійскіх афіцыйных асоб, напэўна, няма поўнага разумення колькасці страт з-за схільнасці да хлусні ў данясеннях камандаванню», – гаворыцца ў дакуменце.

iar/pap/эж