Беларуская Служба

У выніку аперацыі ўкраінскай авіяцыі на вялікі дэсантны карабель «Навачаркаск» загінулі 74 чалавекі - СМІ

29.12.2023 21:33
На борце «Навачаркаска» падчас атакі маглі знаходзіцца каля 80 чалавек.
      .  2010
Вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск» у порце Новарасійска. Жнівень 2010 годаcommons.wikimedia.org/Александр Вепрёв/CC BY-SA 3.0

У выніку аперацыі ўкраінскай авіяцыі на вялікі дэсантны карабель «Навачаркаск» загінулі 74 чалавекі, 27 атрымалі раненні, паведаміў партал «Новости Севостополя» са спасылкай на аддзел інфармацыйнага забеспячэння Чарнаморскага флоту.

У ноч на 26 снежня ўкраінцы знішчылі карабель «Навачаркаск» расійскага Чарнаморскага флоту. Паведамлялася, што на месцы былі знойдзеныя абломкі ракеты паветранага базавання Storm Shadow. Карабель цалкам выгарэў і затануў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на борце «Навачаркаска» падчас атакі маглі знаходзіцца каля 80 чалавек.

вс

Украінская армія знішчыла вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск» расійскага Чарнаморскага флоту

26.12.2023 11:21
Афіцыйна вядома, што цэль знішчыла ўкраінская тактычная авіяцыя.