Беларуская Служба

Расійскія войскі абстралялі Пакроўскі раён Данецкай вобласці

07.01.2024 07:31
Загінулі 11 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей, яшчэ восем чалавек атрымалі раненні.
      . 6  2024 .
Наступствы абстрэлу Пакроўскага раёна Данецкай вобласці Украіны. 6 студзеня 2024 года. Фота: тэлеграм-канал Вадзіма Філашкіна

Расійскія войскі ўвечары 6 студзеня нанеслі ракетны ўдар па Пакроўскім раёне Данецкай вобласці Украіны. Загінулі 11 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей, яшчэ восем чалавек атрымалі раненні, заявіў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі.

Паводле Вадзіма Філашкіна, расійскія вайскоўцы абстралялі Пакроўскі раён ракетамі С-300.

Асноўны ўдар быў нанесены па Пакроўску і сяле Роўна Мірнаградскай грамады. У Пакроўску разбураны шэсць дамоў у прыватным сектары, пад заваламі яшчэ могуць заставацца людзі. У Роўна снарад трапіў у дом, у якім, як мяркуецца, знаходзілася сямʼя з шасці чалавек.

zerkalo.io/аз

Расія рыхтуе наступ на Харкаўскую вобласць Украіны

06.01.2024 12:23
У бліжэйшыя тыдні расійскія войскі паспрабуюць заняць горад Купянск.

Пасля масавых расійскіх бамбаванняў з Харкава пачалі ўцякаць жыхары

06.01.2024 15:43
Жыхары баяцца не толькі ракет, але і чарговага расійскага наступу, які можа пачацца пасля захопу суседняга Купянска.