У Рубежным у «ЛНР» адбыўся няштатны сыход расійскай авіябомбы ФАБ-250. Пра гэта са спасылкай на прызначанага Расіяй кіраўніка луганскіх тэрарыстаў Леаніда Пасечніка паведамляе ТАСС.
Па словах Пасечніка, абышлося без ахвяр, жыхароў некалькіх дамоў эвакуявалі.
2 студзеня гэтага года ў выніку аварыйнага сходу боепрыпаса расійскія ваенна-касмічныя сілы разбамбілі сяло Петрапаўлаўка ў Варонежскай вобласці. У выніку пацярпелі больш за 100 дамоў, восем дамоў былі разбураны поўнасцю.
УНІАН
нг