Расія страляе ў бок Украіны несапраўднымі ракетамі, заявіла Наталля Гумянюк з паўднёвай групоўкі Узброеных сіл Украіны. Гэтая акцыя мае на мэце знясіліць абарону Украіны.
к паведаміла прэс-сакратарка паўднёвай групоўкі ўкраінскага войска Наталля Гумянюк, агрэсар таксама змяніў тактыку агню і наносіць удары ў ранішнюю гадзіну пік:
-Мы разумеем, што праціўнік вырашыў нанесці масіраваны ракетны ўдар з выкарыстаннем ракет з паветранага ўзвядзення ў ранішнія гадзіны, калі людзі спяшаюцца на працу і ў транспартных сродках. Удары праціўніка наносяцца па жылых дамах і месцах канцэнтрацыі людзей, уключаючы гандлёвыя цэнтры і жылыя масівы. Гэта сведчыць аб тым, што яны будуць узмацняць гэтыя атакі як ціск на мірных жыхароў.
Наталля Гумянюк дадала, што Расія ўсё часцей абстрэльвае Украіну фальшывыя ракетамі, без выбухоўкі, каб выматаць украінскую супрацьпаветраную абарону. Такім чынам расіяне эканомяць і адначасова прымушаюць украінскіх абаронцаў марнаваць супрацьракетныя комплексы.
ав