Беларуская Служба

30 расійскіх вайскоўцаў цягам трох дзён узятыя ў палон сіламі групоўкі «Таўрыда»

09.01.2024 16:31
Агульныя страты расіян за апошнія суткі склалі 375 чалавек.
Украінскае войскаPAP/Vladyslav Musiienko

30 расійскіх вайскоўцаў цягам трох дзён узятыя ў палон сіламі ўкраінскай аператыўна-стратэгічнай групоўкі «Таўрыда», паведаміў у аўторак камандуючы гэтым фармаваннем генерал Аляксандр Тарнаўскі.

Паводле яго слоў, за апошнія суткі ў зоне адказнасці Таўрыды расіяне нанеслі 5 ракетных удараў, вялі 37 баявых сутыкненняў і 452 артылерыйскія абстрэлы.

«Нашы абаронцы стойка ўтрымліваюць лінію абароны і вядуць актыўныя баявыя дзеянні ў прызначаных раёнах», – запэўніў ён.

Ён таксама паведаміў, што агульныя страты праціўніка за апошнія суткі склалі 375 чалавек. Таксама расіяне страцілі 21 адзінку ваеннай тэхнікі, у тым ліку: два танкі, пяць бронетранспарцёраў, адну артылерыйскую сістэму і дзевяць беспілотнікаў.

ав

ISW: Змяншаецца падтрымка расійскай агрэсіі супраць Украіны расійскім насельніцтвам

09.01.2024 10:20
Апытанні грамадскай думкі праводзіліся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, прызначаных на сакавік 2024 года.

Расіяне эвакуююцца з памежнай зоны ў глыб Расіі

09.01.2024 12:21
Больш за 300 жыхароў Белгарада пакінулі горад, баючыся ўкраінскіх абстрэлаў.