Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны працягвае турнэ па Еўропе

11.01.2024 09:58
Учора Уладзімір Зяленскі пабываў у Літве, сёння наведвае Эстонію і Латвію.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі Foto: PAP/EPA/TOMS KALNINS

Прэзідэнт Украіны сёння наведвае з візітам Эстонію і Латвію. Уладзімір Зяленскі сустрэнецца з уладамі гэтых краін і пагаворыць аб падтрымцы Украіны.

«Дэмакратычныя краіны зрабілі шмат, каб дапамагчы Украіне, але разам мы павінны зрабіць яшчэ больш, каб загарантаваць Кіеву перамогу. Таму ёсць надзея, што гэта будзе апошняя ваенная агрэсія ў Еўропе, калі нехта спрабуе навязаць суседзям свой выбар з дапамогай ракет, беспілотнікаў і гарматных снарадаў», – заявіў перад візітам прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс.

З Эстоніі прэзідэнт Украіны адправіцца ў Латвію. У праграме візіту – сустрэча з латвійскім прэзідэнтам і прэм'ерам.

IAR/аз

Прэзідэнт Літвы: Вільня працягне ваенную падтрымку Кіева

10.01.2024 17:09
Візіт Уладзіміра Зяленскага ў Літву датычыць пытанняў бяспекі, інтэграцыі з ЕЗ і NATO, а таксама далейшай каардынацыі еўрапейскай падтрымкі барацьбы з Украінай.

Літва і Украіна маюць намер разам дамагацца ўзмацнення санкцый і ізаляцыі Беларусі і РФ

11.01.2024 08:07
Наўседа і Зяленскі асудзілі пасобніцкую ролю Беларусі ў злачынстве выкрадання ўкраінскіх дзяцей.