Беларуская Служба

НАТА заяўляе аб далейшым узмацненні супрацьпаветранай абароны Украіны

11.01.2024 14:01
На наступным тыдні ў Бруселі сустрэнуцца начальнікі генштабоў краін-членаў альянсу, каб абмеркаваць дэталі ваеннай падтрымкі.
Сцягі Украіны і НАТАfoto: www.nato.int

Хаўруснікі па НАТА заявілі аб далейшым узмацненні супрацьпаветранай абароны Украіны. Кіеў можа разлічваць не толькі на ваенную, але таксама на эканамічную і гуманітарную дапамогу. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай па выніках паседжання Рады Украіна-НАТА ў Бруселі, якое было склікана па просьбе ўладаў у Кіеве ў адказ на масіраваныя напады Расіі на інфраструктуру і мірнае насельніцтва.

Паўночнаатлантычны альянс асудзіў эскалацыю расійскіх авіяўдараў ва Украіне, а таксама выкарыстанне Расіяй балістычных ракет з Паўночнай Карэі і беспілотнікаў з Ірана.

«Другі год запар Пуцін спрабуе спустошыць Украіну масіраванымі атакамі, але гэта яму не ўдаецца. Гэта толькі ўмацоўвае рашучасць Украіны», – пракаментаваў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.
Ён падкрэсліў, што ў той час як Масква ўзмацняе атакі, альянс умацоўвае супрацьпаветраную абарону Украіны і будзе працягваць яе пераўзбройваць.

«Хаўруснікі ясна далі зразумець, што яны будуць працягваць аказваць значную дапамогу Украіне, і многія з іх акрэслілі планы па ўмацаванні абароннага патэнцыялу ў памеры мільярдаў еўра», – гаворыцца ў заяве НАТА.

Гэта палітычны пасыл. На наступным тыдні ў Бруселі сустрэнуцца начальнікі генштабоў краін-членаў альянсу, каб абмеркаваць дэталі ваеннай падтрымкі.

IAR/аз

Літва і Украіна маюць намер разам дамагацца ўзмацнення санкцый і ізаляцыі Беларусі і РФ

11.01.2024 08:07
Наўседа і Зяленскі асудзілі пасобніцкую ролю Беларусі ў злачынстве выкрадання ўкраінскіх дзяцей.

Кіраўнік МЗС Польшчы адправіцца з візітам у Вільню

11.01.2024 10:00
Будзе абмяркоўвацца, між іншым, пытанне доўгатэрміновай падтрымкі Украіны і ўзмацнення санкцый супраць Расіі і Беларусі.