У чацвер, 11 студзеня, Сейм Латвіі дзеля спрыяння нацыянальнай бяспецы краіны прыняў рашэнне аб нацыяналізацыі «Дома Масквы» у Рызе. «Дом Масквы» афіцыйна функцыянаваў як культурна-дзелавы цэнтр, а яго стварэнне і функцыянаванне фінансавалася расійскім капіталам.
Як падкрэсліваюць аўтары прагаласаванага ў чацвер, 11 студзеня, законапраекта, нацыяналізацыя аб'екта дазволіць спыніць палітычную дзейнасць, якая можа прадстаўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы Латвіі. Гэтая дзейнасць праводзіцца пад выглядам культурных мерапрыемстваў і адукацыйных заняткаў.
Служба дзяржбяспекі Латвіі адзначыла, што нават пасля развязвання Крамлём поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, абʼект арандавалі асобы, дзеянні якіх сведчаць аб падтрымцы агрэсіўнай знешняй палітыкі Расіі.
У снежні 2023 года спецслужбы паведамлялі, што «Дом Масквы» ажыццяўляе дзейнасць, якая можа быць звязаная з магчымым парушэннем санкцый ЕЗ.
Прапановы наконт далейшага лёсу «Дома Масквы» павінна ўнесці выканаўчая ўлада.Латвійскія СМІ паведамляюць, што нерухомасць у цэнтры Рыгі можа быць прададзеная, а сродкі ад здзелкі будуць пераведзены на падтрымку Украіны.
PAP/ez