Беларуская Служба

Прэм'ер Вялікабрытаніі ў Кіеве анансаваў пакет дапамогі Украіне памерам 2,5 млрд фунтаў

12.01.2024 13:11
«Сёння я тут з адным пасланнем: Злучанае Каралеўства не завагаецца. Мы будзем падтрымліваць Украіну ў яе самыя змрочныя гадзіны і ў будучыя лепшыя часы».
-        , , 12  2024 .
Прэмʼер-міністр Злучанага Каралеўства Рышы Сунак падчас візіту ва Украіну, Кіеў, 12 студзеня 2024 г. Фота: https://twitter.com/RishiSunak

Вялікабрытанія акажа Украіне дадатковую ваенную дапамогу ў памеры 2, 5 млрд фунтаў стэрлінгаў. Аб самым буйной партыі англійскай дапамогі пасля расійскага ўварвання, заявіў прэмʼер-міністр Злучанага Каралеўства Рышы Сунак падчас візіту ва Украіну. У пятніцу, 12 студзеня ў Кіеве падпісваецца пагадненне аб падтрымцы доўгатэрміновай бяспекі Украіны.

У рамках гэтага пакета Украіна атрымае ракеты далёкага радыусу дзеяння, сродкі СПА і артылерыйскія снарады. Каля 200 мільёнаў долараў будуць прызначаны на беспілотнікі, большасць з якіх будуць брытанскай вытворчасці.

Афіцыйныя асобы заявілі, што пакет, разлічаны на наступны фінансавы год, які пачынаецца ў красавіку, прывядзе да самай буйной пастаўкі беспілотнікаў Украіне іншай краінай. Офіс прэмʼера Рышы Сунака паведаміў, што пакет стане першым крокам у «непарушным стогадовым партнёрстве Украіны і Злучанага Каралеўства».

Сунак, які наведваў Украіну 15 месяцаў таму, заявіў: «Сёння я тут з адным пасланнем: Злучанае Каралеўства не завагаецца. Мы будзем падтрымліваць Украіну ў яе самыя змрочныя гадзіны і ў будучыя лепшыя часы».

pap/voa/ez