Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што расійскае кіраўніцтва рыхтуе глабальны наступ на Украіну пасля выбараў прэзідэнта Расіі сёлета ў сакавіку. Пра гэта ўкраінскі лідар сказаў падчас размовы з прадстаўнікамі балтыйскіх СМІ.
«Яны пойдуць наперад. Чаго яны хочуць – тактычных перамог перад выбарамі і падрыхтоўкі да чагосьці глабальнага і масавага пасля іх», – заявіў прэзідэнт Украіны.
Уладзімір Зяленскі адзначыў, што ў Расіі ў войска могуць прызваць «яшчэ 300 тысяч асуджаных. І гэта вельмі шмат. А па-другое, яны ціснуць на маладых людзей на часова акупаваных тэрыторыях, мабілізуюць іх. Ніхто гэтых людзей шкадаваць не будзе. Ім важна, каб менш трупаў вярталася на тэрыторыю Расіі», – растлумачыў палітык.
censor.net/эж