Гаворка ідзе перш за ўсё аб магчымай перамозе на прэзідэнцкіх выбарах цяперашняга віцэ-прэзідэнта Лай Цін Тэ, які выступае за ўмацаванне афіцыйных кантактаў з ЗША, каб прымусіць Пекін адмовіцца ад тэрытарыяльных прэтэнзій. Большасць жыхароў Тайваня не зацікаўленыя ў пераходзе пад уладу Пекіна, а ўрад Тайбэя абвяшчае абарону дэмакратыі і свабоды.
Эксперт па Далёкім Усходзе Артур Харытонаў тлумачыць, што стрымаць Кітай ад агрэсіі супраць Тайваня можа поўная салідарнасць і супрацоўніцтва трох эканамічных дзяржаў гэтага рэгіёну — Паўднёвай Карэі, Японіі і ЗША. «Гэты трохкутнік ЗША, Японія, Карэя павінен працаваць бездакорна. Адна рэч, якой няма ў Амерыкі, гэта час. Кітай хоча скарыстацца гэтым, каб цалкам парушыць гэтую архітэктуру бяспекі. Таму ёсць небяспека, што атака можа адбыцца ў 2024 годзе», — падкрэслівае эксперт.
ЗША, як і большасць краін свету, не падтрымліваюць афіцыйных дыпламатычных адносін з Тайванем, але лічацца яго найвялікшым саюзнікам і пастаўляюць зброю, а ўнутранае заканадаўства абавязвае Вашынгтон дапамагаць Тайваню ў выпадку знешняй пагрозы.
ПР/юл