Беларуская Служба

ЗША нанеслі чарговыя авіяўдары па пазіцыях хусітаў у Емене

13.01.2024 12:14
Паводле папярэдняй інфармацыі, нападу падвергліся аб'екты ў сталіцы краіны - Сане.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MOHAMMED SABER Dostawca: PAP/EPA.

Reuters паведамляе са спасылкай на двух прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША пра тое, што мінулай ноччу ЗША і Вялікабрытанія нанеслі авіяўдары па пазіцыях хусітаў. Аб'ектам нападу была радыёлакацыйная станцыя. Пазней авіяўдары таксама пацвердзіў тэлеканал Al-Masirah, якім кіруюць хусіты. 

Гэтыя ўдары сталі адказ на напады паўстанцаў на гандлёвыя караблі ў Чырвоным моры, праз што хусіты хацелі ўскладніць пастаўкі тавараў у Ізраіль у адказ на яго дзеянні ў Сектары Газа.

Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія заяўляюць, што іх авіяўдары па пазіцыях паўстанцаў-хусітаў у Емэне законныя паводле міжнароднага права. Амбасадар Злучаных Штатаў у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Лінда Томас-Грынфілд заявіла, што авіяўдары былі накіраваныя на тое, каб перашкодзіць хусітам працягваць напады на камерцыйныя караблі. Яна дадала, што з лістапада атакі прымусілі больш за 2000 караблёў вярнуцца з Чырвонага мора. Вашынгтон і Лондан папярэдзілі, што хусіты панясуць наступствы, калі ўдары не спыняцца.

Грамадзянскі канфлікт у Емене доўжыцца доўгія гады. Шыіцкія паўстанцы-хусіты зрынулі суніцкі ўрад і ўзялі пад свой кантроль сталіцу Сану. Яны прымусілі прэзідэнта Абдраббуха Мансура Хадзі бегчы. Усё гэта ператварылася ў проксі-вайну, дзе сутыкаюцца інтарэсы Ірана і Саудаўскай Аравіі.

ПР/юл