Беларуская Служба

Украінская пракуратура забяспечыла пажыццёвае зняволенне расійскаму вайскоўцу за забойства двух чалавек

13.01.2024 17:25
Суд прызнаў вінаватым старшага лейтэнанта 5-й асобнай танкавай гвардыі брыгады УС Расіі Андрэя Турбара вінаватым у парушэнні законаў і звычаяў вайны, спалучаным з наўмысным забойствам.
Ілюстрацыйнае фотаscreenshot z Youtube

Ён быў завочна прыгавораны да пажыццёвага зняволення.

Пракуратура даказала ў судзе, што ў сакавіку 2022 года пяцёра вайскоўцаў РФ на аўтамабілі з літарай «V» і надпісам «танкавы спецназ RUS» прыехалі на прадпрыемства каля вёскі Мрыя Бучанскага раёна Кіеўскай вобласці.

«У гэты час да акупантаў падышлі двое бяззбройных мірных жыхароў — гаспадар і ахоўнік гэтага прадпрыемства. Захопнікі, пераканаўшыся, што гэтыя людзі ім не пагражаюць, далі ім магчымасць сысці. Аднак, як толькі яны адышлі на некалькі метраў, асуджаны разам з неўстаноўленым ваеннаслужачым подла адкрылі агонь з аўтаматычнай зброі ў спіны мірных жыхароў», — гаворыцца ў паведамленні.

Мужчыны загінулі як мінімум ад 12 агнястрэльных раненняў. Пасля гэтага акупанты праніклі ў памяшканне на тэрыторыі прадпрыемства і выкралі матэрыяльныя каштоўнасці, пагрузіўшы скрадзенае ў аўтамабіль.

юл