Беларуская Служба

Украіна і Вялікабрытанія падпісалі новае пагадненне аб бяспецы

13.01.2024 10:47
Гэта беспрэцэдэнтны момант і прарыў у еўрапейскай гісторыі, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT HANDOUT HANDOUT EDITORIAL USE ONLY/NO SALES HANDOUT EDITORIAL USE ONLY/NO SALES Dostawca: PAP/EPA.

Брытанскі прэм’ер-міністр падпісаў доўгатэрміновае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі з Уладзімірам Зяленскім. Ён таксама абвясціў пра пакет дапамогі на абарону ў памеры 2,5 мільярда фунтаў.

Паводле яго слоў, пакет будзе ўключаць у сябе больш сродкаў супрацьпаветранай абароны, больш супрацьтанкавай зброі, больш ракет далёкага радыусу дзеяння, тысячы боепрыпасаў і артылерыйскіх снарадаў, навучанне яшчэ тысяч украінскіх вайскоўцаў і 200 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў на будаўніцтва яшчэ тысячы беспілотнікаў.

Уладзімір Зяленскі падзякаваў Вялікабрытаніі за падтрымку.

- Гэты дзень ужо ўвайшоў у гісторыю нашай дзяржавы: сёння мы маем пагадненне з Вялікабрытаніяй, пагадненне аб бяспецы, над якім мы даўно працуем. Гэта першае двухбаковае пагадненне, якое рэалізуе асноўнае разуменне G7 адносна абавязацельстваў бяспекі Украіны, нашай абароны, росту нашай бяспекі. Я дзякую Вялікабрытаніі і асабіста прэм'ер-міністру Сунаку за першае месца і вашае кіраўніцтва.

Брытанскае кіраўніцтва зазначае, што з пачатку вайны Лондан падтрымаў Украіну больш чым 12 мільярдамі фунтаў.

ПР/юл