Беларуская Служба

У 1993 годзе прэзідэнта Украіны прасілі не аддаваць ядзернай зброі

14.01.2024 11:05
Аднак Леанід Краўчук баяўся, што з-за змены палітыкі да дзяржавы не будзе павагі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарфота: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінцы згадваюць архіўныя запісы, на якіх у 1993 годзе прэзідэнта Леаніда Краўчука прасілі не аддаваць ядзернай зброі.

«Няхай ядзерная зброя пастаіць ва Украіне яшчэ гадоў 20, пакуль набярэ сілу наша Украіна», – з такімі словамі звярталіся да прэзідэнта, між іншым, дэпутаты. Аднак Краўчук баяўся, што з-за змены палітыкі да дзяржавы не будзе павагі. Ён таксама адзначаў, што Вярхоўная рада прыняла рашэнне аб без’ядзерным статусе Украіны.

- Такія прабемы вырашаюцца не прэзідэнтам, таму што ёсць пастанова Вярхоўнай рады аб тым, што палітыка Украіны ў дадзенай сферы палягае ў тым, каб паступова набіраць без’ядзерны статус і стаць дзяржаваю, якая далучыцца да Дагавору аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі. І мы павінны быць дзяржаваю, якая ідзе па вызначаным шляху, а не змяняць сваю палітыку, таму што тады павагі да нас не будзе.

Калі б Украіна засталася ядзернай дзяржаваю, гісторыя магла б развівацца зусім інакш. І Расія не адважылася б напасці на краіну. Але заходнія палітыкі націскалі на ўкраінскія ўлады, каб тыя перадалі ядзерную зброю Расіі.

Инсайдер UA

нг