У Маскве памёр апазіцыйны паэт і крытык пуцінскага рэжыму Леў Рубінштэйн. 8 студзеня ў Маскве яго збіў аўтамабіль. Мужчыну даставілі ў бальніцу ў рэанімацыю. Яго здароўе пагаршалася з кожным днём. «Сёння памёр мой бацька Леў Рубінштэйн», – напісала ў інтэрнэце дачка паэта Марыя. Паэту было 76 гадоў.
Леў Рубінштэйн падтрымліваў кантакты з расійскай апазіцыяй і незалежнымі арганізацыямі. Ён крытыкаваў усе войны, ініцыяваныя Масквой, ад вайны ў Чачні да анексіі Крыма і поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. У 2022 годзе, пасля нападу Расіі на Украіну, ён падпісаў адкрыты ліст з асуджэннем дзеянняў Крамля. Ён шмат гадоў крытычна ставіўся да рэжыму Пуціна. Яго першыя творы ўпершыню былі афіцыйна апублікаваныя ў 1970-я гады на Захадзе і толькі ў канцы 1980-х у Савецкім Саюзе.
IAR/нг