Беларуская Служба

Папа рымскі заахвоціў вернікаў маліцца за людзей, якія пакутуюць з-за вайны

14.01.2024 16:41
Папа двойчы паўтарыў, што сёння кожная вайна з’яўляецца злачынствам супраць чалавецтва. 
  .
Папа рымскі Францішак.Фота: PAP/EPA/VATICAN MEDIA HANDOUT

Папа рымскі нагадаў у сваім выступе, што кожная вайна з’яўляецца злачынствам супраць чалавецтва. Францішак сустрэўся з вернікамі на малітве на плошчы святога Пятра ў Рыме. Папа заахвоціў вернікаў маліцца за людзей, якія пакутуюць з-за вайны, асабліва ва Украіне, Палестыне і Ізраілі.

- Памолімся за тых, хто ўплывае на ўзброеныя канфлікты, каб яны зразумелі, што вайна праблем не вырашыць. Вайна нясе толькі гібель мірных жыхароў і разбурэнне інфраструктуры.

Папа двойчы паўтарыў, што сёння кожная вайна з’яўляецца злачынствам супраць чалавецтва. Ён сказаў, што ўвесь свет і ўсе людзі хацелі б жыць у міры. Ён дадаў, што неабходна і мірнае выхаванне.

IAR/нг