Беларуская Служба

Украінскія вайскоўцы збілі два расійскія самалёты

15.01.2024 12:01
Пакуль рэакцыі расійскага боку на гэтую інфармацыю няма.
      -50
Самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50Autorstwa Mil.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=108384401

У нядзелю ўвечары ў Азоўскім моры ўкраінскія ўзброеныя сілы збілі расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50 і паветраны пункт кіравання праціўніка
Іл -22. А-50 упаў у мора, а Іл -22 спрабаваў прызямліцца ў Анапе.

Паводле звестак ваенных крыніц, збіты самалёт А-50 знік з радараў і перастаў адказваць на запыты расійскай тактычнай авіяцыі. Крыху пазней пілот расійскага самалёта Су-30 ВКС паведаміў аб выбуху і падзенні неапазнанай машыны.

У сваю чаргу самалёт Іл-22М, які быў пашкоджаны ў выніку ўкраінскай атакі ля ўзбярэжжа Азоўскага мора, накіраваўся ў расійскі ваенны аэрапорт у Анапе, куды выклікалі хуткую дапамогу і пажарную машыну, паведамляе Укрінфарм. Рэакцыі расійскага боку на гэты конт пакуль няма.

PAP/аз

Прэзідэнт Украіны падзякаваў удзельнікам сустрэчы ў Давосе

15.01.2024 08:15
У сустрэчы ў швейцарскім Давосе прынялі ўдзел прадстаўнікі 81 краіны і арганізацыі.

Эстонія не мае намеру вяртаць ва Украіну мужчын прызыўнога ўзросту

15.01.2024 10:30
Падчас візіту ў Эстонію Уладзімір Зяленскі заявіў, што мужчыны прызыўнога ўзросту павінны быць ва Украіне і дапамагаць дзяржаве.