Вельмі верагодна, што расійскія ўлады паведамляюць пра завышаную колькасць навабранцаў, лічыць Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.
11 студзеня намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ў 2023 годзе ў расійскія ўзброеныя сілы былі прызваныя 500 тысяч чалавек. Таксама паведамлялася, што з красавіка 2023 года для дасягнення планавых паказчыкаў па наборы расійская армія дазваляе выпускнікам школ падпісваць кантракты з узброенымі сіламі.
Аналітыкі Міністэрства абароны Вялікабрытаніі заяўляюць, што «вельмі верагодна, што прызыў у расійскую армію для вядзення вайны непрапарцыйна абапіраецца на збяднелыя і сельскія абшчыны Расіі».
PAP/аз