Еўракамісія неўзабаве пачне перамовы з краінамі ЕС наконт 13-га пакета санкцый супраць Расіі. Мэта – увесці згаданыя абмежаванні ў другую гадавіну нападу на Украіну, то бок у канцы лютага.
Абмежаванняў пакуль не плануецца ўводзіць супраць энергетычнага сектара, то бок атамнай энергетыкі і расійскага звадкаванага прыроднага газу.
Апошні раз Еўрасаюз уводзіў санкцыі супраць Расіі месяц таму. 18 снежня ўступіў у сілу 12-ы пакет з эмбарга на імпарт алмазаў у якасці ключавога элемента і забаронай на імпарт звадкаванага газу, праўда, у гэтым выпадку, з 12-месячным пераходным перыядам.
IAR/аз