Беларуская Служба

Украінскія беспілотнікі атакавалі вайсковую базу ў Варонежы і патрапілі ў жылы дом

16.01.2024 09:15
Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на вайсковую базу ўлады абвясцілі надзвычайнае становішча.
         35
У выніку начной атакі ўкраінскіх БПЛА ў Варонежы пашкоджаныя 35 кватэрhttps://t.me/moeonline/20593

Улады Варонежа на поўдні Расіі ўвялі надзвычайнае становішча пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на мясцовы ваенны аэрапорт. Па словах відавочцаў, ноччу каля расійскай базы прагучала не менш за 15 выбухаў. Жыхары суседняга шматпавярховага дома былі эвакуяваныя пасля таго, як на дом упалі аскепкі лятальнага апарата і выклікалі пажар.

Агулам украінскія беспілотнікі, якія выбухнулі над горадам, знішчылі 35 кватэр у 10 шматпавярховых дамах.

Варонеж знаходзіцца ў 250 кіламетрах ад мяжы з Украінай. Бамбавікі і штурмавікі ўзлятаюць з мясцовай авіябазы і наносяць ракетныя ўдары па ўкраінскіх гарадах.

Варонеж — другі пасля Белгарада расійскі горад, які найбольш пацярпеў ад украінскай авіяцыі. Удары па прымежных расійскіх гарадах — гэта адказ Кіева за напады расіян на грамадзянскія аб'екты ва Украіне.

яс