Сёння на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу праходзяць дэбаты аб падтрымцы для Украіны. Еўрадэпутаты звяртаюцца да краін-членаў з заклікам павялічыць свой удзел ва ўмовах узмацнення расійскіх нападаў на інфраструктуру і мірнае насельніцтва, і адмовы ў дапамозе амерыканскім кангрэсам.
Летась Украіна атрымала ад ЕС 18 мільярдаў еўра на забеспячэнне функцыянавання дзяржавы.
Цяпер Камісія прапанавала 50 мільярдаў еўра да 2027 года. У мінулым месяцы на саміце ЕС супраць выступіла толькі Венгрыя. Прэм'ер-міністр Бельгіі, якая ўзначальвае працу ЕС у гэтым годзе, з аптымізмам мяркуе, што на наступным саміце 1 лютага краіны прымуць рашэнне аднадушна.
Венгрыя нядаўна заявіла, што можа пагадзіцца, але пры ўмове штогадовага перагляду фінансавання Украіны. І хоць гэта першапачаткова было ўспрынята са скепсісам, таму што гэта дало б Венгрыі магчымасць блакаваць і шантажаваць ЕС кожныя 12 месяцаў, не выключана, што краіны ЕС на гэта пагодзяцца ў імя аднагалоснасці. Іншае выйсце – забеспячэнне грошай для Украіны не з бюджэту Еўрасаюза, а за кошт гарантаваных крэдытаў на фінансавых рынках.
яс/Бэата Пламэцка