Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 372 тыс. вайскоўцаў

17.01.2024 08:32
Украінскі Генштаб апублікаваў зводку аб расійскіх стратах у вайне.
Украінскія артылерысты на баявой пазіцыі фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 730 чалавек асабовага складу.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 372 тыс. 800 чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 6 тыс. 126 танкаў, 11 тыс. 372 бронемашыны, 8 тыс. 811 артылерыйскіх сістэм, 964 РСЗА, 1 тыс. 817 крылатых ракет, 23 караблі і катары, адна падводная лодка, 331 самалёт і 324 верталёты.

вс