Беларуская Служба

ААЭ заплацяць Ірану 20 млрд долараў за спыненне атакаў на іх тэрыторыю — крыніцы

13.06.2026 13:08
Тым часам Міністэрства замежных спраў ААЭ ў суботу раніцай апублікавала заяву, у якой катэгарычна абвергла паведамленні аб пераводзе сродкаў Тэгерану.
Долары ЗШАpixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў згадзіўся заплаціць Ірану да 20 млрд долараў ЗША ўзамен за спыненне атакаў па тэрыторыі краіны. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле агенцтва, дзве крыніцы паведамілі пра тое, што ААЭ выдзяляць Тэгерану ў бліжэйшы час 10 млрд долараў, пры гэты 3 млрд з якіх ужо пераведзеныя Ірану. У сваю чаргу дзве іншыя крыніцы паінфармавалі, што агульная сума сродкаў складзе 20 млрд долараў.

Тым часам Міністэрства замежных справаў ААЭ ў суботу раніцай апублікавала заяву, у якой катэгарычна абвергла паведамленні аб пераводзе сродкаў Тэгерану. Інфармацыя аб перадачы ісламскай рэспубліцы мільярдаў долараў у МЗС назвалі «цалкам ілжывай і неабгрунтаванай». 

вс