У Адэсе з-за падзення абломкаў расійскага робата-камікадзэ на магістральныя трубаправоды без цеплазабеспячэння засталіся каля 60 дамоў. Абломкі збітага «шахеда» трапілі ў цеплавую камеру.
Працы па аднаўленні пачнуцца адразу пасля таго, як рабочыя атрымаюць доступ да месца абстрэлу. На рамонт спатрэбіцца каля сутак.
Сёння ноччу Адэсу атакавалі расійскія дроны. Раненні атрымалі тры чалавекі, а з пашкоджанага дома эвакуявалі 130 жыхароў.
Падраздзяленні СПА збілі 11 беспілотнікаў на падлёце да ўзбярэжжа. Пераважная большасць упала ў мора.
вс