Беларуская Служба

У Давосе Анджэй Дуда запэўніў Уладзіміра Зяленскага ў далейшай падтрымцы Украіны

17.01.2024 15:35
Польскі прэзідэнт таксама сказаў, што Украіна павінна быць прынятая ў НАТА.
Прэзідэнты Польшчы Анджэй Дуда і Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэліся ў Давосе падчас Сусветнага эканамічнага форумуPAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнты Польшчы Анджэй Дуда і Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэліся ў Давосе падчас Сусветнага эканамічнага форуму. Кіраўнікі дзяржаў наведалі выставу, прысвечаную ваенным злачынствам Расіі ва Украіне.

Пасля сустрэчы Анджэй Дуда заявіў, што запэўніў Уладзіміра Зяленскага ў далейшай падтрымцы Украіны, зазначыўшы, што ўкраінскі лідар можа спакойна пачаць перамовы з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Кіеве ўжо праз некалькі дзён.

Польскі прэзідэнт таксама падкрэсліў, што Украіна павінна быць прынятая ў НАТА. Анджэй Дуда лічыць, што зʼяўленне новай дзяржавы альянсу паміж Расіяй і Польшчай узмоцніць бяспеку апошняй. Ён таксама нагадаў, што ў дадзены момант Украіна мае патрэбу ў вялізнай падтрымцы Захаду, у тым ліку, у пастаўках узбраенняў.

вс