Міграцыя ў Еўропу ў 2023 годзе вырасла на 17% – заявіў Бакондзі. Ён дадаў, што міграцыйны ціск узмацніўся на іспанскім, італьянскім і балканскім маршрутах, а на сербскім баку мяжы расце колькасць узброеных інцыдэнтаў з удзелам кантрабандыстаў людзей і мігрантаў.
У выніку міграцыйнага крызісу ў 2015 годзе ўрад у Будапешце вырашыў пабудаваць агароджу на больш чым 150-кіламетровай мяжы з Сербіяй, каб спыніць нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у краіны ЕС праз гэтак званы Балканскі маршрут.
Таксама на мяжы з Харватыяй пабудавалі плот з калючым дротам працягласцю ў некалькі дзясяткаў кіламетраў. У снежні мінулага года штодзённая газета Nepszava паведаміла, што агароджа ўсё яшчэ стаіць, хоць урад у Будапешце абяцаў яе дэмантаваць пасля ўступлення Харватыі ў Шэнгенскую зону, што адбылося 1 студзеня 2023 года.
У пятніцу Бакондзі назваў палітычным шантажом пазіцыю Еўрасаюза аб тым, што Будапешт павінен змяніць свой падыход да міграцыі і ЛГБТК, каб атрымаць 20 мільярдаў еўра замарожаных сродкаў ад ЕС.
Ён сказаў, што нацыянальныя кансультацыі, якія завяршыліся ў сераду, у іх 1,5 мільёна чалавек выказаліся наконт міграцыйнага пакту ЕС, забяспечаць ураду падтрымку на міжнароднай арэне.
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла ў Еўрапарламенце, што каля 20 мільярдаў еўра сродкаў ад ЕС для Венгрыі застаюцца замарожанымі, сярод іншага, з-за занепакоенасць правамі ЛГБТК, акадэмічнымі свабодамі і правам на прытулак у краіне.
Раней, у сярэдзіне снежня, Еўракамісія выдзеліла Венгрыі 10,2 мільярда еўра з замарожаных сродкаў. Паводле ЕС, Будапэшт выканаў умовы, што датычна незалежнасці судовай сістэмы.
«Няма грошай, за якія Венгрыя пагадзілася б пускаць мігрантаў у краіну і даць адукацыю ў рукі асобаў з ліку ЛГБТК», – заявіў Орбан у пятніцу.
PAP/вх