Беларуская Служба

Жазэп Барэль: Гуманітарная сітуацыя ў Газе ўжо не можа быць горшай

22.01.2024 11:48
З гэтага моманту я буду гаварыць не пра мірны працэс, а пра працэс, які прадугледжвае будаўніцтва дзвюх дзяржаў, заявіў Барэль.
Пратэсты ў ЗШАFoto: PAP/EPA/Adam Davis

Гуманітарная сітуацыя ў сектары Газа «не можа быць горшай», і з гэтага моманту я буду гаварыць не пра мірны працэс, а пра працэс, які прадугледжвае будаўніцтва дзвюх дзяржаў, – заявіў галоўны дыпламат Еўрапейскага Саюза Жазэп Барэль у панядзелак у Бруселі.

«Гуманітарная сітуацыя ўжо не можа быць горшай. (...) Сотні тысяч людзей застаюцца без нічога, без прытулку, без ежы, без лекаў, і ў той жа час іх бамбяць», – сказаў Барэль журналістам перад пасяджэннем міністраў замежных спраў ЕС.

«З гэтага моманту я буду гаварыць не аб мірным працэсе, а аб працэсе пабудовы дзвюх дзяржаў – Ізраіля і Палестыны», – дадаў ён. Ён прызнаў, што адной з перашкод на гэтым шляху з'яўляецца палестынскі ХАМАС, але ёсць і іншыя. «Мір і стабільнасць нельга пабудаваць толькі ваеннымі сродкамі. Я кажу гэта з поўнай павагай да ахвяраў тэрарыстычных нападаў ХАМАС», – сказаў кіраўнік дыпламатыі ЕС.

Прэмʼер-міністр Ізраіля і міністр замежных спраў Палестынскай аўтаноміі ў панядзелак возьмуць удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС.

У нядзелю міністэрства аховы здароўя сектара Газа пад кіраўніцтвам ХАМАС паведаміла, што з пачатку цяперашняга ўзброенага канфлікту з Ізраілем 7 кастрычніка з палестынскага боку загінулі 25 105 чалавек. У сваіх апублікаваных заявах аб стратах палестынскае міністэрства не аддзяляе страты сярод мірнага насельніцтва ад загінуўшых баевікоў.

Ізраільскія вайскоўцы сцвярджаюць, што забілі больш за 9000 тэрарыстаў, і вінаваціць у вялікай колькасці гібелі грамадзянскага насельніцтва ХАМАС, які размяшчае баявыя пазіцыі, тунэлі і склады зброі ў густанаселеных раёнах, побач з дамамі, школамі і мячэцямі або непасрэдна пад імі.

З пачатку наступу ў адказ у сектары Газа за напад на Ізраіль 7 кастрычніка загінулі 195 ізраільскіх вайскоўцаў.

ав

Атака Пакістана. Свет з трывогай назірае за тым, што зробіць Іран у адказ

19.01.2024 12:23
Пасля нападаў Пакістана ў адказ на тэрыторыю Ірана свет з усё большай трывогай глядзіць на нарастаючы канфлікт паміж дзвюма краінамі. Растуць асцярогі з-за ядзернага арсенала, які знаходзіцца ў распараджэнні ўладаў Пакістана.

ЗША зноў атакавалі аб'екты хусітаў у Емене

20.01.2024 07:25
19 студзеня Злучаныя Штаты Амерыкі зноў атакавалі абʼекты хусітаў у Емене. Як заявіў прэс-сакратар прэзідэнцкага савета нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі, мэта ЗША – абарона гандлёвых судоў і караблёў.