Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла прадстаўніку Беларусі ў Вільні ноту пратэсту. Гэта звязана з інцыдэнтам на літоўска-беларускай мяжы.
Памежная служба Літвы паведаміла, што ў пачатку тыдня мяжу Літвы на паўночным усходзе краіны перасеклі трое ўзброеных беларускіх афіцэраў. Мужчыны ўвайшлі на тэрыторыю Літвы на два з паловай метры і прасунуліся каля чатырохсот метраў. Падзею зафіксавала ўстаноўленая на мяжы сістэма маніторынгу. Улады Вільні не сумняюцца, што гэта была свядомая правакацыя.
Збор матэрыялаў працягваецца, Літва разглядае магчымасць распачаць падрыхтоўчую вытворчасць. Міністэрства замежных спраў Літвы ў ноце пратэсту выказала рашучы супраціў паўторным парушэнням дзяржаўнай мяжы і запатрабавала як мага хутчэй даць тлумачэнні гэтага інцыдэнту.
IAR/нг