Еўрапарламент ушанаваў памяць ахвяр Халакоста хвілінай маўчання. Спецыяльнае, амаль гадзіннае, пленарнае паседжанне ў Бруселі было арганізаванае ў сувязі з Міжнародным днём памяці ахвяраў Халакоста, які выпадае ў бліжэйшую суботу.
Сесію адкрыла старшыня Еўрапарламента Раберта Мецола, а спецыяльным госцем была Ірэнэ Шашар, якая выжыла ў Варшаўскiм гета.
Яна распавяла пра трагедыю дзіцяці, якое жыве ў гета, уцякае з маці праз каналізацыю, хаваецца да канца вайны, затым пераязджае ў Парыж, Перу і Ізраіль.
«У мяне былі дзеці і ўнукі, што Гітлер так стараўся прадухіліць. Гітлер не перамог», – падсумавала жанчына.
У сваю чаргу старшыня Еўрапарламента папярэдзіла, што маўчанне многіх зрабіла магчымым нацысцкі жах. Раберта Мецола запэўніла, што Еўрапарламент рэагуе на адмаўленне Халакоста, дэзынфармацыю і гвалт.
IAR/аз