Беларуская Служба

Улады Косава: з 1 лютага ў краіне будзе выкарыстоўвацца толькі еўра

31.01.2024 16:52
Улады Косава абвясцілі, што з заўтрашняга дня ў краіне будзе выкарыстоўвацца толькі еўра і ніякіх перамоваў і саступак па гэтым пытанні не будзе. Косаўскія сербы пратэстуюць, бо дагэтуль плацяць сербскімі дынарамі.
.
.Foto: google.maps

Здавалася, што адзін з бакоў адмовіцца ад сваіх рашэнняў. Учора ўвечары спецпрадстаўнік Еўрасаюза на Заходніх Балканах Міраслаў Лайчак даў зразумець, што сёння ўлады Косава могуць дапамагчы сербам, якія жывуць на поўначы краіны.

Аднак сёння прэм'ер-міністр Косава Альбін Курці абвясціў, што Цэнтральны банк Косава зʼяўляецца незалежнай установай і забарона на выкарыстанне сербскага дынара на поўначы краіны не падлягае абмеркаванню. Затым выступіў таксама прэзідэнт банка Ахмет Ісмалілі. Ён таксама заявіў, што з заўтрашняга дня адзінай валютай, якая можа быць выкарыстана для аплаты наяўнымі ў Косава, зʼяўляецца еўра, і ўсе грамадзяне і кампаніі павінны адаптавацца да гэтага. Ён дадаў, што ўвядзенне палажэння мусіць садзейнічаць усталяванню канстытуцыйнага парадку ў краіне і барацьбе з адмываннем грошай.

Косаўскія сербы лічаць гэтае рашэнне пераследам. Многія з іх атрымліваюць заробкі і пенсіі ў сербскіх дынарах.

IAR/вх