Беларуская Служба

Паўночная Карэя выпусціла некалькі крылатых ракет паблізу заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Карэі

02.02.2024 11:41
Раней армія Паўднёвай Карэі заявіла, што 24 студзеня правяла першае выпрабаванне новай стратэгічнай крылатай ракеты Pulhwasal-3-31, здольнай несці ядзерную боегалоўку.
          , ,
Тэлевізійны экран транслюе навіны аб выпрабаванні Паўночнай Карэяй некалькіх крылатых ракет, Сеул, Паўднёвая КарэяPAP/EPA/YONHAP

Паўночная Карэя выпусціла некалькі крылатых ракет паблізу заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Карэі ў пятніцу, паведаміў Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў (JCS) у Сеуле. Сёлета гэта ўжо чацвёртая такая серыя.

JCS абвясціла, што пускі ракет Паўночнай Карэяй былі зафіксаваныя ў пятніцу каля 11 гадзіны па мясцовым часе (3 гадзіны ночы ў Польшчы) з заходняга ўзбярэжжа гэтай краіны, але не паведаміў падрабязнасцяў аб колькасці ракет.

«Узмацняючы назіранне і пільнасць нашы вайскоўцы цесна супрацоўнічаюць са Злучанымі Штатамі, каб адсочваць далейшыя прыкметы правакацыі з боку Паўночнай Карэі», – заявілі ў JCS.

Тры дні таму Пхеньян правёў чарговае выпрабаванне крылатай ракеты «Hwasal-2», якая таксама была запушчана з заходняга ўзбярэжжа.

Раней армія Паўночнай Карэі заявіла, што 24 студзеня правяла першае выпрабаванне новай стратэгічнай крылатай ракеты Pulhwasal-3-31, здольнай несці ядзерную боегалоўку. У мінулую нядзелю армія рэжыму выпусціла больш крылатых ракет з падводных лодак ля ўсходняга ўзбярэжжа. Пазней было пацверджана, што гэта ракеты Pulhwasal-3-31.

Крылатыя ракеты, якія працуюць ад рэактыўных рухавікоў, ляцяць нізка і манеўруюць, што робіць іх цяжкімі для выяўлення і перахопу.

Hwasal на карэйскай мове азначае «страла», а Pulhwasal – «вогненная страла».

Крылатыя ракеты ўяўляюць дадатковую пагрозу для паўднёвакарэйскай сістэмы супрацьпаветранай абароны ў сітуацыі, калі Паўночная Карэя нарошчвае магчымасці балістычных ракет з рознай далёкасцю, боегалоўкамі і стартавымі платформамі, падкрэслівае агенцтва Yonhap.

ав

Расія нанесла ўдар па Украіне ракетамі, атрыманымі з Паўночнай Карэі

05.01.2024 14:12
Пра гэта заявіў у пятніцу дарадца прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Міхаіл Падаляк.

Выбары на Тайвані могуць даць КНР нагоду для вайны

13.01.2024 09:12
На Тайвані пачаліся прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. На думку некаторых незалежных экспертаў, Кітай, які лічыць гэтую краіну часткай сваёй тэрыторыі, можа выкарыстоўваць вынікі выбараў як падставу для пачатку вайны.