Новы галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі ў пятніцу, 9 лютага, выступіў з першым зваротам на гэтай пасадзе, падзякаваўшы ваеннаслужачым, Сырскі паведаміў, што на парадку дня УСУ «стаяць новыя задачы». «Перш за ўсё, гэта дакладнае і дэталёвае планаванне дзеянняў усіх органаў ваеннага кіравання, аб'яднанняў, злучэнняў і часцей з улікам патрэбаў фронту ў найноўшай зброі, якая паступае ад міжнародных партнёраў», – заявіў галаўкам.
Да першачарговых задач Сырскі аднёс ваенную лагістыку і выкананне балансу паміж выкананнем баявых задач і аднаўленнем падраздзяленняў, навучаннем і падрыхтоўкай асабовага складу.
«Укараненне новых тэхнічных рашэнняў і маштабаванне паспяховага вопыту, як напрыклад, выкарыстанне беспілотных сістэм, сучасных сродкаў радыёэлектроннай барацьбы – адзін з будучых вектараў пабудовы перамогі ў нашай вызваленчай вайне», – заявіў Аляксандр Сырскі. Паводле яго слоў, толькі «змяненні і пастаяннае ўдасканаленне сродкаў і метадаў вядзення баявых дзеянняў» дазволяць Украіне дабіцца поспеху.
Нагадаем, напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адправіў адстаўку Валерыя Залужнага і прызначыўшы на гэтую пасаду былога камандуючага Сухапутнымі войскамі Аляксандра Сырскага.
pap/dw/эж