Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны прызначыў новага начальніка Генштаба

10.02.2024 15:01
Раней Уладзімір Зяленскі памяняў таксама галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны.
Анатоль Баргілевічwww.facebook.com/GeneralStaff.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што памяняў начальніка Генштаба – пасаду генерал-лейтэнанта Сяргея Шаптала заняў генерал-маёр Анатоль Баргілевіч.

Паводле прэзідэнта, кандыдатуру Баргілевіча прапанаваў новы камандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі.

Раней Анатоль Баргілевіч узначальваў Сілы тэрытарыяльнай абароны Украіны.

Нагадаем, напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адправіў адстаўку Валерыя Залужнага і прызначыўшы на пасаду галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны былога камандуючага Сухапутнымі войскамі Аляксандра Сырскага.

IAR/аз

Сем чалавек, у тым ліку трое маленькіх дзяцей, загінулі ў выніку расійскай атакі на Харкаў

10.02.2024 10:01
Расія выпусціла па Украіне 31 беспілотнік, з якіх 23 удалося збіць у межах Адэскай і Харкаўскай абласцей.