Беларуская Служба

Чарговая начная атака расійскіх беспілотнікаў: напад на сельскагаспадарчую інфраструктуру і партовыя аб'екты

12.02.2024 08:11
Расіяне выпусцілі ў нядзелю 45 беспілотнікаў іранскай вытворчасці Shahed па цэлях у розных рэгіёнах Украіны, 40 з іх былі збітыя, паведамілі ўлады ў Кіеве.
.
.Фота з адкрытых крыніц

Як гаворыцца ў апублікаванай у Telegram заяве ўкраінскага камандавання, нападу падвергліся сельскагаспадарчая інфраструктура і партовыя абʼекты ў дзевяці рэгіёнах на поўдні Украіны.

У некаторых месцах успыхнулі пажары, а абломкі пашкодзілі некалькі будынкаў.

Як паведамляе Reuters, памежная служба Малдовы паведаміла, што каля горада Этулія, размешчанага недалёка ад мяжы з Украінай, знойдзеныя «фрагменты беспілотніка Shahed», аднак аб ахвярах і стратах не паведамляецца.

Мяркуецца, што гэта быў беспілотнік, збіты ўкраінскімі СПА падчас расійскай атакі на Ізмайлаўскую вобласць, што за 40 км ад Этуліі.

Як паведаміла ўчора прэс-сакратар Паўднёвага аператыўнага камандавання Узброеных сіл Украіны Наталля Гуменюк, расіяне за пяць з паловай гадзін запусцілі па Украіне 45 баявых беспілотнікаў, з якіх 40 былі збітыя. Больш за ўсё – 18 – перахоплена над Мікалаеўскай вобласцю. Расійскія беспілотнікі таксама ляцелі з тэрыторыі акупаванага Крымскага паўвострава.

Усе беспілотнікі, нацэленыя на Кіеў, былі збітыя.

РАР/вх