Беларуская Служба

Краіны Еўрасаюза зацвердзілі правілы выкарыстання замарожаных расійскіх актываў

13.02.2024 09:41
Еўрасаюз заблакаваў актывы Цэнтрабанка Расіі на амаль 200 мільярдаў еўра. 
Карнавальны парад у Дзюсельдорфе PAP/EPA/CHRISTOPHER NEUNDORF

Краіны ЕС зацвердзілі правілы выкарыстання замарожаных расійскіх актываў для аднаўлення Украіны. Гэта фармалізуе рашэнне амбасадараў краін-сябраў менш чым двухтыднёвай даўнасці. Аднак да таго, як грошы будуць перададзеныя ўладам у Кіеве, яшчэ трэба прайсці доўгі шлях.

Зацверджаныя правілы, раней узгодненыя таксама ў рамках групы G7, дазваляюць пералічваць звышпрыбыткі ад замарожаных актываў Цэнтрабанка Расіі на асобны рахунак. І гэта толькі першы крок, прасцейшы. Другі крок – пералічэнне гэтых грошай праз бюджэт ЕС ва Украіну. І з гэтым давядзецца пачакаць, бо некаторыя краіны баяцца помсты з боку Расіі і падрыву даверу да адзінай валюты – еўра.

Еўрасаюз заблакаваў актывы Цэнтрабанка Расіі на амаль 200 мільярдаў еўра. Украіна атрымае прыбытак ад гэтых замарожаных актываў. Камісія мяркуе, што да 2027 года, калі скончыцца доўгатэрміновы бюджэт ЕС, ён складзе прыкладна некалькі мільярдаў еўра.

ав

Ва Украіне працягнулі ваеннае становішча і мабілізацыю: Зяленскі падпісаў законы

12.02.2024 12:07
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў законы аб падаўжэнні ваеннага становішча і ўсеагульнай мабілізацыі ва Украіне на 90 дзён – да 13 мая 2024 года.

Прэм'ер-міністр Венгрыі Орбан: Еўропа не можа дазволіць сабе працягваць фінансаванне Украіны

12.02.2024 19:06
Прэмʼер-міністр Венгрыі Віктар Орбан мяркуе, што Украіна, працягваючы вайну з Расіяй, можа прайграць яе, страціўшы больш тэрыторыі. На яго думку, Еўропа не ў стане даць Украіне дастаткова грошай і зброі для перамогі.