Беларуская Служба

МУС Расіі распачало крымінальныя справы супраць палітыкаў і чыноўнікаў з краін Балтыі і Польшчы

13.02.2024 12:00
У спісе асоб, якія знаходзяцца ў вышуку ў Расіі, у тым ліку прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас. Прысутнічае і дырэктар Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі.
МаскваPAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што прэмʼер-міністр Эстоніі і іншыя афіцыйныя асобы робяць варожыя дзеянні супраць гістарычнай памяці і расійскай дзяржавы. Раней незалежны сайт «Медыязона» апублікаваў дадзеныя амаль 100 тысяч чалавек, унесеных у расійскі рэестр абʼяўленых у вышук. «Упершыню ў гісторыі ў спіс трапіла прэм’ер-міністр іншай краіны – кіраўніца ўраду Эстоніі Кая Калас, якая падтрымала выдаленне савецкіх помнікаў з публічнай прасторы», – паведамляе эстонскі партал «Postimees».

Выданне адзначае, што ў спісе прозвішчы больш за 700 замежнікаў. Акрамя прэмʼер-міністра Эстоніі, міністр культуры Літвы Сімонас Кайрыс, дэпутаты парламента Латвіі, а таксама іншыя палітыкі і афіцыйныя асобы з краін Балтыі і Польшчы. Сярод іх дырэктар Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі.

«Postimees» піша, што крымінальныя справы супраць замежных палітыкаў звязаныя, у тым ліку, з выдаленнем савецкай сімволікі з публічнай прасторы, дзейнасцю, звязанай з расійскімі меншасцямі і супрацьдзеяннем расійскай прапагандзе. Любы чалавек, унесены ў расійскі «чорны спіс», можа быць затрыманы, калі ён перасячэ межы Расіі ці Беларусі.

ав

Краіны Еўрасаюза зацвердзілі правілы выкарыстання замарожаных расійскіх актываў

13.02.2024 09:41
Еўрасаюз заблакаваў актывы Цэнтрабанка Расіі на амаль 200 мільярдаў еўра. 

У Варшаве адбудуцца чарговыя паказы намінаванага на Оскара, фільма-лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі «20 дзён у Марыупалю»

13.02.2024 10:43
У бліжэйшыя пятніцу і суботу ў Варшаве адбудуцца чарговыя паказы намінаванага на Оскара, фільма-лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі «20 дзён у Марыупалю».