У аўторак Сенат ЗША прыняў пакет дапамогі Украіне, Ізраілю і Тайваню на 95 мільярдаў долараў. Зараз Сенат накіраваў пакет на зацвярджэнне ў Палату прадстаўнікоў, дзе дамінуюць рэспубліканцы, дзе менш верагодна, што ён пройдзе.
Прэзідэнт-дэмакрат Джо Байдэн месяцамі заклікаў Кангрэс ЗША хутчэй зацвердзіць дапамогу Украіне, якая адбівае расійскае ўварванне, Тайваню і Ізраілю, які вядзе вайну супраць палестынскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС.
«Амерыканская дапамога спрыяе міру ва Украіне і аднаўляе глабальную стабільнасць, павялічваючы бяспеку і дабрабыт для ўсіх амерыканцаў і ўсяго вольнага свету», – напісаў Зяленскі на платформе X.
Амерыканскія сродкі маюць вырашальнае значэнне для здольнасці Украіны ў змаганні супраць Расіі і падтрымкі эканомікі, напружанай двухгадовай вайной. Пакет дапамогі яшчэ павінен быць прыняты Палатай прадстаўнікоў, дзе дамінуюць рэспубліканцы.
ав