Беларуская Служба

Эстонская выведка папярэджвае, што Расія можа рыхтавацца да патэнцыйнага канфлікту з НАТА

14.02.2024 08:19
Яна звяртае ўвагу і на пагрозу з боку Кітая.
Ілюстрацыйны здымакфота: https://www.ua-football.com/

Эстонская разведка папярэджвае, што Крэмль будзе паступова павялічваць колькасць войскаў на мяжы з Эстоніяй. Службы гэтай краіны прадставілі гадавы даклад па бяспецы. Яны звяртаюць увагу і на пагрозу з боку Кітая.
У дакладзе гаворыцца, што амаль два гады таму расіяне заявілі аб плане рэфармавання і павелічэння арміі.

Эстонскія службы адзначаюць, што Масква, верагодна, чакае патэнцыйнага канфлікту з НАТА ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі і імкнецца да панавання ў Балтыйскім рэгіёне. Для Эстоніі гэта можа азначаць падваенне колькасці расійскіх войскаў каля яе межаў. На думку эстонцаў, Крэмль таксама захоча павялічыць прысутнасць сваіх сіл на расійска-фінскай мяжы і плануе стварыць там 44-ы армейскі корпус.

Службы таксама перасцерагаюць, што Кітай выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі ў разведвальных мэтах. Сюды ўваходзяць сістэмы, якія скануюць навакольнае асяроддзе, якія можна знайсці ў аўтамабілях ці нават робатах-пыласосах. Справаздача таксама паказвае на рызыку, звязаную з выкарыстаннем мабільных дадаткаў кітайскай вытворчасці, у тым ліку папулярнага TikTokа, які збірае інфармацыю пра карыстальніка, яго кантакты і адсочвае яго месцазнаходжанне. Гэтыя дадзеныя могуць быць карысныя для махляроў, кібератак, а таксама для паляпшэння развіцця штучнага інтэлекту.

IAR/нг