Беларуская Служба

Генштаб УСУ: Расіяне абстралялі Кіеў, Львоў, Дняпро і Запарожжа

15.02.2024 11:01
Толькі за мінулы месяц расіяне выпусцілі па Украіне больш за 330 ракет.
Разбураныя расійскімі войскамі жылыя дамы ў горадзе Ізюм у Харкаўскай вобласціPAP/Vladyslav Musiienko

За мінулыя суткі расіяне больш за 200 разоў абстралялі тэрыторыю Украіны, паведамілі ва ўкраінскім генштабе.

Як чытаем у заяве, у сераду адбыліся 83 баявыя сутыкненні. Вораг выпусціў 4 ракеты, нанёс 106 авіяўдараў і 95 артылерыйскіх удараў. Сёння раніцай па ўсёй краіне дзейнічала зенітная трывога. Між іншым, пад абстрэл патрапілі Кіеў, Львоў, Дняпро і Запарожжа. Частка ракетаў была збітая ўкраінскай абаронай, іншыя трапілі ў цэлі. Ёсць загінулыя і параненыя грамадзянскія асобы, разбураная або пашкоджаная грамадзянская інфраструктура.

У адказ на дзеянні ворага ўкраінская авіяцыя нанесла ўдары па 10 пазіцыях расійскіх войскаў і трох сістэмах супрацьпаветранай абароны.

Толькі за мінулы месяц расіяне выпусцілі па Украіне больш за 330 ракет. Нягледзячы на санкцыі Захаду, Расія здольная вырабляць больш за 100 ракет далёкага дзеяння ў месяц.

IAR/аз

Сем чалавек, у тым ліку трое маленькіх дзяцей, загінулі ў выніку расійскай атакі на Харкаў

10.02.2024 10:01
Расія выпусціла па Украіне 31 беспілотнік, з якіх 23 удалося збіць у межах Адэскай і Харкаўскай абласцей.