Беларуская Служба

Расійскага праваабаронцу Алега Арлова з «Мемарыялу» паўторна судзяць за «дыскрэдытацыю войска»

16.02.2024 16:18
У пятніцу ў Маскве ў судзе пачаўся працэс над дысідэнтам і праваабаронцам з аб'яднання «Мемарыял» Алегам Арловым, абвінавачаным у «дыскрэдытацыі войска».
Аўдыё

Спачатку Арлова асудзілі толькі да штрафу, але пракуратура падала апеляцыю і запатрабавала для 70-гадовага Арлова арышт.

Як паведамляе «Медиазона», абаронца Арлова Кацярына Цяртухіна папрасіла пракуратуру спыніць крымінальную справу з-за шматлікіх парушэнняў.

У кастрычніку 2023 года Арлова прысудзілі да штрафу ў 150 тысяч рублёў (больш за 6000 злотых). Супраць яго была распачата крымінальная справа па факце паведамлення ў Facebook з перакладам яго артыкула, упершыню апублікаванага французскім сайтам. У гэтым тэксце Арлоў раскрытыкаваў расійскую агрэсію супраць Украіны.

Неўзабаве пасля прысуду пракуратура падала апеляцыю і запатрабавала для актывіста тры гады зняволення. Яна заявіла, што Арлоў «мае палітычную і ідэалагічную нянавісць да Расійскай Федэрацыі». У снежні 2023 года па патрабаванні пракуратуры справу накіравалі на перагляд.

У канцы 1980-х гадоў Алег Арлоў удзельнічаў у стварэнні Таварыства «Мемарыял» – адной з найстарэйшых і найбольш вядомых расійскіх няўрадавых арганізацый. Ад «Мемарыяла» быў назіральнікам ва ўзброеных канфліктах на тэрыторыі былога СССР. З пачатку Другой чачэнскай вайны кіраваў дзейнасцю «Мемарыяла» на Паўночным Каўказе (у тым ліку ў Чачні).

«Міжнародны Мемарыял» займаўся расследаваннем злачынстваў таталітарных рэжымаў ХХ стагоддзя, дабіваўся рэабілітацыі рэпрэсаваных і дапамогі іх семʼям.

У снежні 2021 года Масгарсуд ліквідаваў «Мемарыял» па патрабаванні пракуратуры, якая абвінаваціла арганізацыю ў парушэнні заканадаўства аб «замежных агентах» і «апраўданні тэрарызму і экстрэмізму».

У кастрычніку 2022 года «Мемарыял» стаў адным з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру.

PAP/вх

Аляксей Навальны, лідар апазіцыйнага руху ў Расіі, памёр у калоніі

16.02.2024 12:36
Пра смерць лідара расійскага апазіцыйнага руху афіцыйна паведаміла Упраўленне па выкананні пакаранняў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі.