Украінскае войска адступіла з Аўдзееўкі. Расіяне некалькі месяцаў атакавалі і спрабавалі акружыць горад. Яны мелі вялікую перавагу ў колькасці салдат і аснашчэнні.
Галоўнакамандуючы ўкраінскай арміі генерал Аляксандр Сырскі, абвяшчаючы аб адыходзе з Аўдзееўкі, падкрэсліў, што прыняў такое рашэнне, каб пазбегнуць акружэння ўкраінскіх абаронцаў горада і забяспечыць перамяшчэнне на больш зручныя пазіцыі. Расіяне набліжаліся да апошняй дарогі, якая злучала пазіцыі абаронцаў з тыламі.
Захопнікі ўвайшлі таксама на мясцовы коксахімічны завод. У сваю чаргу камандзір 3-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, якая абараняла Аўдзееўку, Андрэй Білецкі адзначыў, што расіяне маюць вырашальную перавагу ў боепрыпасах, зброі і жаўнерах.
Аўдзееўка знаходзіцца на ўскраіне Данецка. Расіянам не ўдавалася захапіць яе з 2014 году. Гэтыя спробы яны актывізавалі пасля поўнамаштабнага ўварвання, у апошнія месяцы захоп горада стаў прыярытэтнай задачай расійскага камандавання.
IAR/нг