Расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага павольна атручвалі ў зняволенні са жніўня, каб выклікаць смерць. Пра гэта паведамілі крыніцы «Соты» у Следчым камітэце РФ і асяроддзі Навальнага.
Па словах двух высокапастаўленых крыніц у СК, якія пацвярджаюць паведамленні адзін аднаго, асноўным «лабістам» забойства Навальнага з'яўляўся кіраўнік СК Аляксандр Бастрыкін, які меў асабістую нянавісць да палітыка. Пасля арышту Навальнага, сцвярджаюць крыніцы, Бастрыкін дамагаўся санкцыі Пуціна на забойства Навальнага ў калоніі.
У выніку ў жніўні 2023 года Уладзімір Пуцін даў дазвол на павольнае атручэнне Аляксея Навальнага ў якасці «падарунку» на 70-годдзе Бастрыкіна. Згодна з першапачатковым планам, меркавалася, што палітык памрэ ад праблем сардэчна-сасудзістай сістэмы да канца 2023 года, аднак смерць наступіла толькі 16 лютага.
Як сцвярджае крыніца «Соты» у асяроддзі памерлага палітыка, ён з калоніі перадаваў паведамленні аб тым, што, на яго думку, атрымлівае нейкую атруту.
На думку біяхіміка, з якім паразмаўлялі «Соты», калі інфармацыя аб тромбе, ад якога памёр Навальны, дакладная, гаворка магла ісці аб любым рэчыве-каагулянце, якое ва ўмовах недахопу вады ў калоніі і катавальнага рэжыму ўтрымання непазбежна вяло да загушчэння крыві і, як следства, смерці.
Хартыя'97
нг