Беларуская Служба

Ва Украіне ўжо адаптуюць інфраструктуру для размяшчэння амерыканскіх знішчальнікаў F-16

19.02.2024 14:05
Прэс-сакратар ВПС Украіны палкоўнік Юры Ігнат адзначыў, партнёры Украіны гатовы перадаць знішчальнікі.
ХаркаўPAP/Vladyslav Musiienko

У нядзелю сайт «Украінская праўда» працытаваў заяву міністра абароны Літвы Арвідаса Анушаўскаса на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы: «Думаю, мы ўбачым іх (F-16) ва Украіне ў чэрвені».

Палкоўнік Ігнат сказаў, што пасля атрымання самалётаў «ідэальным рашэннем было б схаваць іх пад зямлёй, як гэта робіць Іран, або пабудаваць жалезабетонныя сховішчы, якія б супрацьстаялі ўдарам балістычных ракет. (...) Інфраструктура павінна быць абаронена з паветра сістэмай абароны ад балістычных ракет, крылатых ракет і беспілотнікаў. Таму ўсё гэта адбываецца ў комплексе. Мы ўжо адаптуем інфраструктуру да гэтага тыпу самалётаў. Адаптацыя дазволіць ім (F-16) выконваць задачы з нашых узлётна-пасадачных палос і заставацца ў нашых аэрапортах», – запэўніў прэс-сакратар.

У пачатку лютага міністр абароны Нідэрландаў Кайса Олангрэн заявіла на платформе X, што яе краіна перадасць Украіне агулам 24 знішчальнікі F-16. Данія таксама абяцала перадаць Украіне свае машыны гэтага тыпу.

У ліпені 2023 года на саміце Паўночнаатлантычнага альянсу ў Вільні міністры 11 краін НАТА стварылі кааліцыю для навучання ўкраінскіх пілотаў і механікаў выкарыстанню і абслугоўванню F-16. У жніўні гэтага года ЗША афіцыйна запэўнілі Данію і Нідэрланды, што паскораць адабрэнне ўсіх неабходных запытаў трэціх бакоў на перадачу F-16 Украіне, каб Кіеў атрымаў знішчальнікі, як толькі пілоты пройдуць падрыхтоўку. Першыя трэніроўкі ўкраінскіх пілотаў у ЗША пачаліся ў канцы кастрычніка 2023 года.

ав

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы: аптымізму сёлета менш

19.02.2024 08:14
Прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас пракаментавала ў эстонскіх СМІ Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы, якая завяршылася ўчора.

МЗС Літвы: ЕС павінен «як мінімум» зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расіі пасля смерці Навальнага

19.02.2024 11:14
На думку Габрыэлюса Ландсбергіса, «паўмеры» будзе недастаткова, каб спыніць Уладзіміра Пуціна.