Беларуская Служба

Расійскія ўлады не аддаюць сваякам цела Навальнага

20.02.2024 10:10
Расійскія следчыя заяўляюць, што яны праводзяць хімічны аналіз цела памерлага палітыка. 
    , ,  ,    ,  -  .
Морг абласной бальніцы ў Салехардзе, дзе, як мяркуецца, знаходзіцца цела Аляксея Навальнага, Ямала-Ненецкая вобласць Расіі. EPA/ANATOLY MALTSEV Dostawca: PAP/EPA.

Следчы камітэт Расіі праводзіць хімічны аналіз цела Аляксея Навальнага. Палітык памёр у калоніі ў Арктыцы. Яго паплечнікі назвалі смерць «палітычным забойствам» і ўсклалі віну на Уладзіміра Пуціна.

Адзіная крыніца інфармацыі пра яго смерць - турэмная служба. Маці апазіцыянера чацвёрты дзень беспаспяхова дамагаецца выдачы цела сына. Следчыя заявілі, што гэта адбудзецца не раней чым праз 14 дзён.

Пра смерць Аляксея Навальнага са спазненнем даведаўся яшчэ адзін з лідараў расійскай апазіцыі Ілля Яшын. Палітык знаходзіцца за кратамі з 2022 года. За антываенныя выступленні асуджаны на 8 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Пачуўшы ад адваката пра смерць Аляксея Навальнага, ён сказаў не здавацца.

Жонка Аляксея Навальнага - Юлія Навальная - заявіла, што працягне справу мужа. Яна заклікала расіян далучыцца да яе ў супрацьстаянні рэжыму Уладзіміра Пуціна.

ПР/юл