Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі запрасіў прэм'ера і прэзідэнта Польшчы на перамовы на мяжу

21.02.2024 16:27
Украінскі лідар выказаў гатовасць асабіста прысутнічаць на сустрэчы разам з украінскім урадам, заклікаўшы Еўракамісію захаваць адзінства Еўропы і паўдзельнічаць у сустрэчы на мяжы. 
      , , 20  2024 .
Польскія фермеры на чыгуначным пераходзе з Украінай, Медыка, 20 лютага 2024 г.Фота: PAP/Darek Delmanowicz

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Польшчы і Еўракамісіі ў сувязі з блакаваннем польскімі фермерамі пунктаў пропуску на агульнай мяжы з заклікам да дыялогу.

У адмысловым звароце, апублікаваным у сацыяльных сетках на ўкраінскай і польскай мовах, кіраўнік дзяржавы агучыў даручэнне ўрада «быць на мяжы» паміж Украінай і Польшчай у бліжэйшы час, да 24 лютага.

-І я прашу вас, Дональд, спадар прэмʼер-міністр, таксама прыехаць на мяжу. Анджэй, спадар прэзідэнт, я прашу вас падтрымаць гэты дыялог. Гэта нацыянальная бяспека. Мы не павінны адкладаць. Бліжэйшыя дні даюць нам шанец гэта зрабіць».

Украінскі лідар выказаў гатовасць асабіста прысутнічаць на сустрэчы разам з украінскім урадам, заклікаўшы Еўракамісію захаваць адзінства Еўропы і паўдзельнічаць у сустрэчы на мяжы. Напрыканцы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па-польску заявіў:

-Хопіць Масквы на нашых землях. Хопіць непаразуменняў. Нельга прыніжаць адзін аднаго, нельга прыніжаць ні ўкраінскіх, ні польскіх фермераў. Патрэбнае яднанне. Патрэбнае рашэнне – паміж намі, для Украіны, Польшча і Еўропы.

Нагадаем, працягваецца пратэст польскіх фермераў, якія дабіваюцца забароны на імпарт харчоў і аграрнай прадукцыі з Украіны, а таксама пераагляду еўрапейскага «Зялёнага ладу».

Ужо неаднойчы пратэстоўцы высыпалі ўкраінскае зерне з фур і цягнікоў на зямлю. А ў адной з калон фермераў, якія пратэставалі каля Чэхіі, лунаў савецкіх сцяг і заклік да пуціна разабрацца з Украінай і польскім урадам.

Ва ўсіх гэтых выпадках польская паліцыя праводзіць адпаведныя захады па прыцягненні правапарушальнікаў да адказнасці.

IAR/PAP/e

Польскі фермер пад савецкім сцягам звярнуўся да Пуціна з заклікам разабрацца з Украінай

21.02.2024 08:43
У Польшчы праходзяць масавыя акцыі пратэсту мясцовых фермераў, якія пратэстуюць супраць вольнага гандлю з Украінай, а таксама супраць еўрапейскага «Зялёнага ладу».

Генконсул Польшчы ў Львове: Падзеі на мяжы – ганьба і сорам. Выбачце, украінскія сябры!

21.02.2024 13:52
«Сапраўдны паляк ніколі б не ўдарыў у спіну сваіх суседзяў – змагароў за свабоду. Гэта сорам і ганьба. Прабач, Украіна, якая ваюе, прабач», – падкрэсліла дыпламат.