Упаўнаважаны па правах чалавека РФ Тацяна Маскалькова заявіла, што Расія гатовая перадаць украінскаму боку целы ваеннапалонных, якія загінулі падчас катастрофы Іл-76 у Белгародзкай вобласці 24 студзеня:
-Для гэтага ёсць усё неабходнае з пункту гледжання працэдуры. Целы могуць быць перададзеныя паводле працэдуры, якая ёсць.
Расіянка, якую цытуюць расійскія дзяржаўныя агенцтвы, дадала, што кантактуе з прадстаўнікамі Украіны па справе аб авіякатастрофе і што «ўкраінскі бок цікавіцца магчымасцю перадачы целаў», удакладніўшы, што абмяркоўвае гэтае пытанне з прадстаўніком Вярхоўнай Рады Украіны Дзмітрыем Лубінцом, якому яна нібыта «перадала ўсе адказы на пытанні аб інцыдэнце».
Прадстаўнік ГУР Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў паведаміў, што Украіна неаднаразова звярталася да дзяржавы-агрэсара з нагоды перадачы целаў украінскіх ваеннапалонных, якія нібыта загінулі на борце Іл-76.
«Праца ў гэтым напрамку працягваецца. Як і расследаванне абставінаў таго, што насамрэч адбывалася на борце Іл-76 і хто насамрэч там знаходзіўся. Кантакт па гэтым пытанні ёсць. Калі мы зможам гаварыць аб выніках, мы паведамім вы», – сказаў Юсаў.
Нагадаем, 24 студзеня ў Белгародскай вобласці РФ разбіўся вайсковы самалёт Іл-76.
pravda.com.ua/эж