Беларуская Служба

Чатыры чалавекі загінулі ў выніку начных расійскіх нападаў на Украіну

02.03.2024 11:01
Сярод пацярпелых – трохгадовае дзіця і цяжарная жанчына.
Прыфрантавы горад Арыхаў у Запарожскай вобласьці пад штодзённым абстрэлам з боку расіянPAP/EPA/KATERYNA KLOCHKO

Тры чалавекі загінулі ў выніку расійскіх начных нападаў на Украіну. У Адэсе ўначы ў выніку атакі беспілотніка «Шахед» загінулі тры чалавекі і сем атрымалі раненні. Сярод пацярпелых – трохгадовае дзіця і цяжарная жанчына.

Выратавальная аперацыя працягваецца, але сувязі з некалькімі жыхарамі хмарачоса, які абрынуўся ў выніку ўдару беспілотніка, няма. У выніку абстрэлу некалькі жылых дамоў у Адэсе засталіся без цяпла.
Пры нападзе на Харкаў і Вялікі Бурлук загінуў 76-гадовы мужчына. Яго цела было знойдзена пад руінамі дома, у які трапіў расійскі беспілотнік.

У Харкаве адзін з беспілотнікаў трапіў у двор мікрараёна, пашкодзіўшы чатыры аўтамабілі і каля дзесяці гаражоў.

IAR/аз

Ад расійскага артылерыйскага абстрэлу пацярпелі больш за 140 населеных пунктаў ва Украіне

02.03.2024 08:45
Генштаб таксама паведамляе аб 13 налётах украінскай авіяцыі на расійскія войскі і збіцці 14 беспілотнікаў.