Беларуская Служба

Атака расійскіх беспілотнікаў на Адэсу: знойдзена цела яшчэ аднаго мёртвага дзіцяці

03.03.2024 10:56
«Побач з целам жанчыны толькі што знайшлі цела яшчэ аднаго мёртвага дзіцяці. Дзіцяці няма нават годзіка», – напісаў кіраўнік вобласці.
     , 2  2024 .
Наступствы расійскай дронавай атакі па Адэсе, 2 сакавіка 2024 г. Фота: https://t.me/odeskaODA

У Адэсе пад заваламі шматпавярховага дома, які ў ноч на 2 сакавіка трапіў пад атаку расійскіх беспілотнікаў, знайшлі цела немаўляці. Колькасць ахвяр абстрэлаў павялічылася да дзесяці, у тым ліку, трох малых, – паведаміў у тэлеграме начальнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер:

«Побач з целам жанчыны толькі што знайшлі цела яшчэ аднаго мёртвага дзіцяці. Дзіцяці няма нават годзіка», – напісаў кіраўнік ОВА.

Кіпер дадаў, што ратавальнікі працягваюць пошукавую аперацыю. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце, каментуючы атаку на Адэсу, заявіў, што затрымка з прадстаўленнем Украіне зброі вядзе да такіх жа страт.

Раней ВПС паведамлялі аб атакі расійскіх беспілотнікаў на Адэскую і Мікалаеўскую вобласці. Паводле ратавальнікаў, на пачатку дня 2 сакавіка ў выніку начной атакі беспілотнікаў на Адэсу разбураныя 18 кватэр дзевяціпавярховага дома.

У Адэсе і вобласці нядзеля, 3 сакавіка, аб'яўлена днём жалобы па загінулых падчас атакі беспілотнікаў на горад.

эж